Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.12.2017

Рэспубліканскі семінар у горадзе Гомелі

У горадзе Гомелі з 30.11.2017 па 01.12.2017 прайшоў рэспубліканскі семінар “Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Гомельскай вобласці: асоба, адукацыя, грамадства”.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Костарава А.У. прымала ўдзел у рабоце гэтага двухдзённага мерапрыемства, дзе пазнаёміналася з прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці ў гэтым накірунку дадзенага рэгіёна. Павучыцца ў суседзяў ёсць чаму. Наладжана сістэмная пераемнасць: дашкольнае навучанне – агульная сярэдняя ўстанова адукацыі – дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага – Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. Цікава праходзяць заняткі роднай мовы і літаратуры на базе філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, у музеі гісторыі горада Гомеля. Створаны школьныя бізнес-кампаніі. Дырэктар ДУА “Гімназія № 36 г. Гомеля  імя І. Мележа” расказала аб шляхах і сродках стварэння беларускамоўнага асяроддзя ў сваёй установе. Настаўнікі Гомельшчыны: Паляшчук А.А., Крэч Т. С., Беднякова І.В., Лявоненка С.У., Жгарова В. М., Мігаль А.Г. – шчыра падзяліліся сваім вопытам. Уразілі майстар-класы Есіса Я.В. (СШ № 16 г. Мазыра) і Казачэнкі І.Р. (ДУА “Лельчыцкая раённая гімназія”). 

Ля выставы “Ад захаплення творчасцю – да захавання мовы”

З настаўнікамі Гомельшчыны

Сустрэча з беларускім пісьменнікам Чаргінцом М.І. 

Так ціснуў пячатныя аркушы Ф. Скарына.

Ва ўніверсітэце імя Ф. Скарыны з пераможцай Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў “Настаўнік года – 2017” Румянцавай С.Л.

У аўдыторыі ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.

Абрад “Чырыкі” ў педагагічным каледжы імя Л.С. Выгоцкага.

Есіс Я.В. праводзіць майстар-клас.

Майстар-клас настаўніцы Казачэнкі І.Р.

Разделы сайта