|
Цудоўны скарб у творчасці народнай Для нас сабраны мудрымі дзядамі. Яго адкінуць – значыць, без пашаны Паставіцца да продкаў працавітыx. Уладзімір Дубоўка
.
|
|
|
|
|
Музей адкрыты 2 снежня 1998 года. Размешчаны ў асобным пакоі плошчай 66 кв.м. У асноўным фондзе знаходзіцца 415 экспанатаў і 180 – у навукова-дапаможным.
Мэты работы музея:
• Выхоўваць у вучняў нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм, любоў да роднага краю і Радзімы.
• Прывіваць любоў і павагу да мінулага сваіх продкаў: да побыту землякоў, да іх абрадаў і звычаяў, асабліва тых, якія адышлі ў небыццё.
• Развіваць маўленчыя і сцэнічныя навыкі і ўменні, а таксама фарміраваць зносіны паміж людзьмі.
На базе музея ў розныя гады працавалі
гурткі:
«Музейная справа»;
• «Краязнаўства»;
• «Скарбы Бацькаўшчыны»;
• «Арганізацыя і правядзенне работы даследчага характару»;
• «Вусная народная творчаць».
Пры музеі працуе секцыя “Этнаграфія” гімназічнага таварыства настаўнікаў і вучняў, якія займаюцца даследчай дзейнасцю, “Светач”, члены якога былі неаднаразова пераможцамі і Лаўрэатамі гарадскога, абласнога і рэспубліканскага конкурсаў работ даследчага характару.
Матэрыялы музея шырока выкарыстоўваюцца на ўроках беларускай мовы і літаратуры пры вывучэнні вуснай народнай творчасці, творчасці Я.Купалы, Я.Коласа, У.Мележа, М.Гарэцкага, У. Караткевіча і інш.
Рэстаўрацыйныя работы вучні вядуць самі.
У музеі праводзяцца экскурсіі для вучняў гімназіі і іх бацькоў, гасцей з іншых гарадоў і краін. У гасцях у музеі пабывалі дэлегацыі з Ізраіля, Бельгіі, Іспаніі, Германіі, Фінляндыі і Францыі, знакамітыя людзі горада, вобласці і РБ.
Своеасаблівая форма работы музея – фальклорны тэатр, які існуе ўжо некалькі гадоў. Тэатралізавалі “Пакровы”, на вуліцы правялі “Масленіцу”, “Гуканне вясны”, “Вербніцу”, “Чысты тыдзень. Вялікдзень”, паказалі музычна-тэатральную замалёўку “Усе мы ляцім да зор” (па абрадах памінальнага дня Змітраўскія Дзяды), “Вясельны абрад в Раскачы”, “Шчадроўкі” і інш.
Мы пішам, пра нас пішуць
Часопісы: «Народная асвета»; «Магілёўская даўніна», «Беларуская мова і літаратура».
Газеты: «Бабруйскае жыццё»; «Вечерний Бобруйск»; «Коммерческий курьер»; «Телеграф», «Настаўніцкая газета»
|
|
Нашы поспехі дэманструюць
па рэгіянальным тэлебачанні «Веста»;
па абласным і рэспубліканскім тэлебачанні.