Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Экспазіцыі

Экспазiцыi

Экспазіцыя “Быт сялян, пачынаючы са старажытнасці і да пачатку ХХ стагоддзя” (стэндавая). На стэндзе схематычна паказаны першыя старажытныя стаянкі людзей на тэрыторыі Беларусі, змены ва ўмовах жыцця і занятках людзей пасля ледніковага перыяду, заняткі людзей жалезнага і каменнага вякоў.

Экспазіцыя “Рэчы, якімі гаспадыня ўвіхаецца ля пячы”. Гэтая экспазіцыя прадстаўляе макет сялянскай печы і рэчы, якімі гаспадыня ўвіхалася каля яе: розныя чыгуны, гліняныя гаршкі, формы для выпечкі хлеба, глякі для прыгатавання ежы.

Экспазіцыя “Рэчы, якімі гаспадар карыстаецца на двары і ў клеці”. На вітрыне размешчаны прадметы, без якіх не маглі абысціся ні ў адным двары: цапы для жывёлы, розныя скобы, калодкі для вырабу абутку, сталярныя рэчы гаспадара: гэблікі, нажоўкі, малаткі, цеслі і інш.

Экспазіцыя “Покуць”. Размяшчаецца ў левым вугле пакоя. На ёй вясіць абраз “Абраз пяці святых”, пакрыты набожнікам. Тут знаходзіцца бажніца з ручнікамі.

Экспазіцыя “Матчын ручнік”. Калекцыя прадстаўлена 26-ю ручнікамі. Яны сабраны ў вёсках суседніх раёнаў Магілёўшчыны: Жлобінскім, Асіповіцкім і Кіраўскім. Па сваім прызначэнні яны розныя: уціральнікі для бытавых і гігіенічных патрэб, радзінныя, святочныя, надзежнікі, набожнікі, трапкачы і інш.

Экспазіцыя “Ткацтва на Бабруйшчыне”. Калекцыя складаецца з наступных ткацкіх рэчаў: ткацкі станок, верацяно, калаўрот, матавілы,чаўнанкі. Таксама прадстаўлены ўзоры нацыянальнага адзення Магілёўшчыны ХІХ - пачатку ХХ ст.: безрукаўнае і плячавое адзенне жанчын, андаракі, камплекты народных касцюмаў, нагавіцы, кажух в. Плёсы Бабруйскага раёна.

Агульны выгляд музея

Агульны выгляд музея

Стэндавая экспазіцыя «Быт сялян са старажытнасці і да пачатку ХХ ст.»

Стэндавая экспазіцыя «Быт сялян са старажытнасці і да пачатку ХХ ст.»

Стэндавая экспазіцыя «Быт сялян са старажытнасці і да пачатку ХХ ст.»

Печ і рэчы, якімі гаспадыня ўвіхаецца ля яе

Бабруйскі ручнік

Бандарныя рэчы

Бандарныя рэчы

Гаспадарчыя рэчы

Гаспадарчыя рэчы

Лямпы

Калыска

Нацыянальнае адзенне

Ткацтва на Бабруйшчыне

Ткацтва на Бабруйшчыне

Ткацтва на Бабруйшчыне

Рэчы хатняга ўжытку

Жолаб для варажбы

Льночасалкі

Рэчы, якімі гаспадар карыстаецца на двары і ў клеці

Рэчы, якімі гаспадар карыстаецца на двары і ў клеці

Покуць

Разделы сайта