Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Гасцявая кніга

Гасцявая кнiга

Дарагія педагогі, вучні!

Адкрыццё этнаграфічнага музея – гэта новая старонка беларускай гімназіі. Гэта яшчэ адно дакрананне да роднай спадчыны. Жадаем вам новых адкрыццяў , поспехаў у вучобе, новых дасягненняў у працы.

Хай жыве родная Беларусь!

Упраўленне адукацыі Бабруйскага гарвыканкама

 

 

Які цудоўны кут!

Калі ў этнаграфічны музей зойдзеш, адразу адчуваеш свет першароднага мастацтва, лёс свайго народа. Знаёмячыся з прадметамі нашых продкаў, яшчэ раз пераконваешся ў тым, што на самых трагічных крутазломах нацыянальнай гісторыі наш народ ніколі не траціў веры ў чалавечую дабрыню, чысціню, сумленнасць і працавітасць.

Кажуць, існуе непарыўная сувязь паміж чалавекам і прадметамі, якія акружалі яго. Гэта сувязь найбольш адчувальна, калі заходзіш у музей. Прадметы даюць магчымасць паўней уявіць вобраз жыцця нашых продкаў. Спачатку трапляем у сенцы, знаёмімся з прадметамі…

А як цяжка ўявіць сабе слова "кросны"! А ўбачыўшы, адразу пазнаеш ткацкі станок. Вельмі цікавая была экскурсія, вельмі падабалася вучням. Жадаем поспехаў, далей пазнаваць свой гасцінны, добры, горды і таленавіты народ!

Бацькi 4”В” класа гiмназii № 1

 

 

Вельмі добра абсталявалі гэты музей, добрыя маеце экспанаты, экспазіцыi, дзеткі добра ведаюць гістарычны і фальклорны матэрыялы.

Малайцы, так трымаць і далей. Пашырайце i набывайце матэрыял для музея. Поспехаў Вам у дальнейшым.

Група інспектараў і метадыстаў Магілёўскай вобласці

Разделы сайта