Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.20

Міжнародны дзень роднай мовы

Штогод 21 лютагава ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У сувязі з гэтым у гімназіі 21.02.2020 была праведзена акцыя “Рускай мове дай разгрузку, гавары па-беларуску”. Напярэдадні свята настаўнікамі і вучнямі былі падрыхтаваны інфармацыйныя лістоўкі з партрэтамі вядомых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, цытатамі з іх твораў, фотаздымкі саміх твораў, якія былі расклеены па калідорах гімназіі. У гэты дзень вучні размаўлялі толькі па-беларуску.

Сярод вучняў пятых класаў была праведзена гасцёўня “Родная мова – душа народа”, сярод вучняў IX класаў – літаратурныячытанні “Гучы, родная мова”. Астатнія вучні на працягу дня ў фае гімназіі разгадвалі віктарыны “Ты адкуль бруішся, мова?” і “Пазнай пісьменніка-юбіляра”.

Раздзелы сайта