Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

«Спадчына»

Цудоўны скарб у творчасці народнай
Для нас сабраны мудрымі дзядамі.
Яго адкінуць – значыць, без пашаны
Паставіцца да продкаў працавітыx.

                             Уладзімір Дубоўка

.

 Музей адкрыты 2 снежня 1998 года. Размешчаны ў асобным пакоі плошчай 66 кв.м. У асноўным фондзе знаходзіцца 415 экспанатаў і 180 – у навукова-дапаможным. 

Мэты работы музея:
 
• Выхоўваць у вучняў нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм, любоў да роднага краю і Радзімы.
 • Прывіваць любоў і павагу да мінулага сваіх продкаў: да побыту землякоў, да іх абрадаў і звычаяў, асабліва тых, якія адышлі ў небыццё.
 • Развіваць маўленчыя і сцэнічныя навыкі і ўменні, а таксама фарміраваць зносіны паміж людзьмі.

На базе музея ў розныя гады працавалі
гурткі: 

  «Музейная справа»;
 • «Краязнаўства»;
 • «Скарбы Бацькаўшчыны»;
 • «Арганізацыя і правядзенне  работы даследчага характару»;
 • «Вусная народная творчаць».


     Пры музеі працуе секцыя “Этнаграфія” гімназічнага таварыства настаўнікаў і вучняў, якія займаюцца даследчай дзейнасцю, “Светач”, члены якога былі неаднаразова пераможцамі і Лаўрэатамі гарадскога, абласнога і рэспубліканскага конкурсаў работ даследчага характару.


     Матэрыялы музея шырока выкарыстоўваюцца на ўроках беларускай мовы і літаратуры пры вывучэнні вуснай народнай творчасці, творчасці Я.Купалы, Я.Коласа, У.Мележа, М.Гарэцкага, У. Караткевіча і інш. 


Рэстаўрацыйныя работы вучні вядуць самі.


     У музеі праводзяцца экскурсіі для вучняў гімназіі і іх бацькоў, гасцей з іншых гарадоў і краін. У гасцях у музеі пабывалі дэлегацыі з Ізраіля, Бельгіі, Іспаніі, Германіі, Фінляндыі і Францыі, знакамітыя людзі горада, вобласці і РБ.


Своеасаблівая форма работы музея – фальклорны тэатр, які існуе ўжо некалькі гадоў. Тэатралізавалі “Пакровы”, на вуліцы правялі “Масленіцу”, “Гуканне вясны”, “Вербніцу”, “Чысты тыдзень. Вялікдзень”, паказалі музычна-тэатральную замалёўку “Усе мы ляцім да зор” (па абрадах памінальнага дня Змітраўскія Дзяды), “Вясельны абрад в Раскачы”, “Шчадроўкі” і інш.

Мы пішам, пра нас пішуць

Часопісы:
«Народная асвета»;
«Магілёўская даўніна», «Беларуская мова і літаратура». 

Газеты:
«Бабруйскае жыццё»;
«Вечерний Бобруйск»;
«Коммерческий курьер»;
«Телеграф», «Настаўніцкая газета»


Нашы поспехі дэманструюць 
 па рэгіянальным тэлебачанні «Веста»;
 па абласным і рэспубліканскім тэлебачанні.

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта