Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

New

Назва музея: Літаратурная Бабруйшчына

Назва ўстановы адукацыі: Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 1 г.Бабруйска”.

Адрас музея:213811, вул.Ульянаўская 27а, г.Бабруйск, Магілёўская вобл., кабінет 2-7.

Профіль музея :Літаратурны

Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі

http://gymn1.bobruisk.edu.by/main.aspx?guid=190593

Музейны фонд:Асноўны фонд: 114. Дапаможны фонд: 122

Музей прапануе наведвальнікам наступныя экскурсіі:

Аглядная экскурсія “Гэта наш бацькоўскі край”;

“Мая Бабруйшчына зялёная” (Творчасць Міколы Аўрамчыка);

Літаратурная аб’яднанне ў 20-30 гады пры газеце “Камуніст”;

Творчасць Святланы Басуматравай;

“Ён застаёцца маладым” (жыццёвы і творчы шлях Б. Мікуліча);

Пісьменнік Х. Шынклер і яго дзейнасць у нашым горадзе;

М. Лынькоў і газета “Камуніст”;

В. Вітка – Дзіцячы паэт;

Літаратурная дзейнасць В. Дуніна-Марцынкевіча;

Пісьменнікі Бабруйшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:

Партрэт П.Галавача (малюнак на палатне, аўтар і год невядомы, перадала 08.06.1987 г. Галавач Г.П., дачка пісьменніка).

Кніга Х.Шынклера “Пульс жыцця” (1942 года выдання, а аўтографам аўтара, перадала 10.12.1987 М.Шынлер, сястра пісьменніка)

Экспазіцыя музея:

Экспазіцыя музея “Літаратурная Бабруйшчына” дае звесткі пра розныя этапы жыцця і творчасці наступных пісьменнікаў, паэтаў: В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Адамовіча, М. Аўрамчыка, П. Галавача, Б. Мікуліча, С. Грахоўскага, М. Лынькова, Х. Шынклера. Складаецца са стэндаў і вітрын. На стэндах размешчаны фотаздымкі пісьменнікаў і паэтаў. У вітрынах знаходзяцца кнігі з аўтографамі пісьменнікаў, іх успаміны, фотаздымкі, паштоўкі, лісты. Экспазіцыя аздоблена ручнікамі, вырабамі з саломкі, сурвэткамі. Акрамя гэтага, у экспазіцыі ёсць матэрыялы пра Ф.Скарыну, Я.Купалу, Я.Коласа, М.Багдановіча.

Раздзелы сайта