Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Спадчына

Назва музея: Этнаграфічны музей “Спадчына”

Назва ўстановы адукацыі :Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 1 г.Бабруйска”

Адрас музея: 213811, вул.Ульянаўская 27а, г.Бабруйск, Магілёўская вобл., кабінет 3-16

Профіль музея :Гістарычны

Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі

http://gymn1.bobruisk.edu.by/ru/main.aspx?guid=2491

Музейны фонд: Асноўны фонд: 421. Дапаможны: 186

Музей прапануе наведвальнікам наступныя экскурсіі:

Аглядавая экскурсія;

Бабруйскі ручнік.

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:

Часопіс “Беларусь”, № 1 (1945 года выдання, здалі ў макулатуру 11.04.1998);

Ручнік-набожнік (1915 года   стварэння, аўтар   невядомы;  перадала

02.09.1992 г. Дамарад А.А. г. Бабруйск);

Абраз  “Пяць святых” (час  напісання   і   аўтар невядомыя; перадала

04.01.1993 г. Н.В. Гатальская з г. Ветка Гомельскай вобласці);

Борць (калода з ліпы з адтулінай для пчол, 1900 год стварэння, аўтар – Вярбіцкі С.Л.; перадала 08.06.2006 г. Бабак Т.А. з в.Такары Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці).

Экспазіцыі музея:

Экспазіцыя “Быт сялян, пачынаючы са старажытнасці і да пачатку ХХ стагоддзя” (стэндавая).На стэндзе схематычна паказаны першыя старажытныя стаянкі людзей на тэрыторыі Беларусі, змены ва ўмовах жыцця і занятках людзей пасля ледніковага перыяду, заняткі людзей жалезнага і каменнага вякоў.

Экспазіцыя “Рэчы, якімі гаспадыня ўвіхаецца ля пячы”. Гэтая экспазіцыя прадстаўляе макет сялянскай печы і рэчы, якімі гаспадыня ўвіхалася каля яе: розныя чыгуны, гліняныя гаршкі, формы для выпечкі хлеба, глякі для прыгатавання ежы.

Экспазіцыя “Рэчы, якімі гаспадар карыстаецца на двары і ў клеці”. На вітрыне размешчаны прадметы, без якіх не маглі абысціся ні ў адным двары: цапы для жывёлы, розныя скобы, калодкі для вырабу абутку, сталярныя рэчы гаспадара: гэблікі, нажоўкі, малаткі, цеслі і інш.

Экспазіцыя “Покуць”.Размяшчаецца ў левым вугле пакоя. На ёй вясіць абраз “Абраз пяці святых”, пакрыты набожнікам. Тут знаходзіцца бажніца з ручнікамі.

Экспазіцыя “Матчын ручнік”. Калекцыя прадстаўлена 26-ю ручнікамі. Яны сабраны ў вёсках суседніх раёнаў Магілёўшчыны: Жлобінскім, Асіповіцкім і Кіраўскім. Па сваім прызначэнні яны розныя: уціральнікі для бытавых і гігіенічных патрэб, радзінныя, святочныя, надзежнікі, набожнікі, трапкачы і інш.

Экспазіцыя “Ткацтва на Бабруйшчыне”.Калекцыя складаецца з наступных ткацкіх рэчаў: ткацкі станок, верацяно, калаўрот, матавілы,чаўнанкі. Таксама прадстаўлены ўзоры нацыянальнага адзення Магілёўшчыны ХІХ - пачатку ХХ ст.: безрукаўнае і плячавое адзенне жанчын, андаракі, камплекты народных касцюмаў, нагавіцы, кажух в. Плёсы Бабруйскага раёна.

Разделы сайта