Гісторыя стварэння музея “Літаратурная Бабруйшчына”
Бабруйская зямля багатая на таленты. Яна нарадзіла знакамітага беларускага пісьменніка, драматурга, асветніка, пачынальніка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які з’явіўся на свет 4 лютага 1808 года і дзесьці каля 1817-1818 года вучыўся ў Бабруйскай двухгадовай павятовай школе.
У невялікай вёсачцы Плёсы Бабруйскага раёна пазнаў жыццё і вядомы беларускі паэт, празаік, перакладчык Мікола Аўрамчык. У 1903 годзе ў вёсцы Пабокавічы Бабруйскага раёна нарадзіўся пісьменнік, грамадскі дзеяч Платон Галавач. А ў самім Бабруйску з’явіўся на свет Барыс Мікуліч – празаік, крытык. У пасёлку Глуша Бабруйскага раёна прайшло дзяцінства і юнацтва Алеся Адамовіча, пісьменніка, сцэнарыста, літаратуразнаўцы.
У свой час на Бабруйшчыне жылі і працавалі Міхась Лынькоў, Сяргей Грахоўскі, Хвядос Шынклер і іншыя. Міхась Лынькоў у 1928-1930 гадах быў рэдактарам акруговай газеты “Камуніст”, арганізатарам і кіраўніком Бабруйскай філіі “Маладняка”. Разам з ім працаваў і Хвядос Шынклер. А паэт, празаік і перакладчык Сяргей Грахоўскі ў 1930 годзе працаваў рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце.
Такім чынам, у 1988 годзе ў сярэдняй школе №13 (пасля ДУА “Гімназія №1 г. Бабруйска”) быў створаны музей “Літаратурная Бабруйшчына” , які працуе і сёння.
 |
З 2002 года музеем кіруе настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Рудзянкова Людміла Іванаўна. Дзейнічае савет музея, музейны
актыў на чале са старшынёй савета музея і намеснікам старшыні.
Савет музея мае наступную структуру:
- сектар збору і захоўвання матэрыялаў;
- сектар афармлення;
- экскурсійны сектар;
- пошукава-даследчы сектар;
|
Экспазіцыя складаецца ў асноўным са стэндаў і вітрын. На стэндах размешчаны матэрыялы пра наступных пісьменнікаў: В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Адамовіча, М. Аўрамчыка, П. Галавача, Б. Мікуліча, С. Грахоўскага, М. Лынькова, Х. Шынклера. У вітрынах знаходзяцца кнігі з аўтографамі пісьменнікаў, іх успаміны, фотаздымкі.
Экспазіцыі музея часта выкарыстоўваюцца на ўроках беларускай мовы і літаратуры ў старшых класах. Штогод праводзяцца тэматычныя выставы да юбілеяў піьсьменнікаў.
Фонды камплектаваліся ў выніку супрацоўніцтва з рэдакцыяй мясцовай газеты, яе рэдактарам А.К. Дземідовічам, музеямі Мінска, Бабруйска, з нацыянальнай бібліятэкай у Мінску.
Асноўнай крыніцай папаўнення музея таксама з`яўляецца перапіска са сваякамі пісьменнікаў, самімі пісьменнікамі, сустрэчы з імі. Напрыклад, большую частку матэрыялаў пра жыццё і творчасць М. Лынькова перадала яго жонка – Соф`я Захараўна.
Марыя Сяргееўна Шынклер – сястра пісьменніка Х. Шынклера – перадала дакументы, кнігі, паштоўкі брата. Пра гэтага пісьменніка паведамілі і пісьменніца Л. Арабей, літаратурны крытык А. Лысенка, дачка пісьменніка.
Дачка Платона Галавача даслала кнігі бацькі, партрэт, свае ўспаміны.
Вялікую дапамогу ў стварэнні музея аказала Марыя Мікуліч, сястра Б. Мікуліча, С. Грахоўскі, які некалі жыў у Бабруйску, П. Панчанка. А з паэтам Міколам Аўрамчыкам дзеці сустракаліся ў 1988 годзе, калі ён перадаваў музею свае кнігі, фотаздымкі, і ў 2005 годзе. На працягу апошніх гадоў музей наведалі такія пісьменнікі, як Міхась Пазнякоў, Аляксандр Казак.
Былі і іншыя крыніцы папаўнення экспазіцыі: экспедыцыі і экскурсіі на радзіму пісьменнікаў.
Пры музеі дзейнічае савет музея і музейны актыў

АСНОЎНЫЯ РАЗДЗЕЛЫ МУЗЕЯ:
1. Класікі беларускай літаратуры.
2. Іх радзіма – Бабруйшчына.
3. Яны жылі і працавалі ў Бабруйску.
4. Маладыя таленты Бабруйшчыны.
Пры музеі дзейнічае гурток “Бабруйшчына літаратурная” і навуковая секцыя “Літаратурнае краязнаўства”.
У музеі распрацаваны тэматычныя экскурсіі, якія праводзяцца саветам музея. Вось іх тэмы:
- Аглядная экскурсія “Гэта наш бацькоўскі край”
- “Мая Бабруйшчына зялёная” (Творчасць Міколы Аўрамчыка)
- Літаратурная аб’яднанне ў 20-30 гады пры газеце “Камуніст”
- Творчасць Святланы Басуматравай
- “Ён застаёцца маладым” (жыццёвы і творчы шлях Б. Мікуліча)
- Пісьменнік Х. Шынклер і яго дзейнасць у нашым горадзе
- М. Лынькоў і газета “Камуніст”
- В. Вітка – Дзіцячы паэт
- Літаратурная дзейнасць В. Дуніна-Марцынкевіча
- Пісьменнікі Бабруйшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Работа музея адлюстроўвалася ў гарадской газеце “Бабруйскае жыццё”, на Рэспубліканскім радыё, зняты відэафільм для Міністэрства адукацыі РБ.
УЗНАГАРОДЫ МУЗЕЯ:
1. Дыплом Упраўлення адукацыі Магілёўскага аблываканкама за актыўную работу па першаму этапу экспедыцыі “Наш край” 7 кастрычніка 1993 г.
2. Дыплом Бабруйскага дзіцяча-юнацкага цэнтра вандраванняў і краязнаўства “Бабраня” за ўдзел у гарадскім фестывалі музеяў 2003 г.
3. Граматай узнагароджаны савет музея “Літаратурная Бабруйшчына” за плённую работу па адраджэнні нацыянальнай культуры, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці гімназіі. 13 мая 2005 г.
4. Дыплом Бабруйскага дзіцяча-юнацкага цэнтра вандраванняў і краязнаўства “Бабраня”, III месца ў краязнаўчым конкурсе “Ты – бобруйчанин”. 8 февраля 2003 г.
5. Дыплом Бабруйскага дзіцяча-юнацкага цэнтра вандраванняў і краязнаўства “Бабраня” гарадскога конкурса сярод музеяў літаратурнага накірунку за высокі ўзровень навукова-даследчай работы. 2004 г.
6. За перыяд 2005-2015 гады музей быў адзначаны дыпломамі розных ступеняў за ўдзел у конкурсах навукова-даследчых і творчых работ вучняў.
7. Узнагарода па выніках дзейнасці музея за за перыяд з 2015-2017 гады.

Сустрэчы з вядомымі людзьмі.
2002 – музей наведаў сын Я. Коласа Міхась Міцкевіч
2003 – сустрэча з унучкай Я. Коласа Марыяй Міцкевіч
2003 – музей наведала дэлегацыя школьнікаў і настаўнікаў Маскоўскай гімназіі
2003 – сустрэча з дачкой Алеся Адамовіча Наталляй Адамовіч
2005 – музей наведала пісьменніца Вольга Іпатава
2005 – у другі раз адбылася сустрэча з Наталляй Адамовіч
2005 – творчы вечар на базе музея Міколы Аўрамчыка
2014 - сустрэча з акцёрамі бабруйскага тэатра А. Парфяновічам, А. Грахавай і іншымі
2016 - творчая сустрэча з пісьменнікам Бабруйшчыны Аляксандрам Казаком
2016 - творчая сустрэча з пісьменнікам Міхасём Пазняковым
ПЛАН РАБОТЫ
музея «Літаратурная Бабруйшчына»
на 2020/2021 навучальны год
№ п/п
|
Назва мерапрыемства
|
Дата
|
Выканаўцы
|
Арганізацыйная работа
|
|
Арганізацыйнае пасяджэнне савета музея:
- размеркаванне абавязкаў;
- абмеркаванне плана работы;
-арганізацыя правядзення экскурсій;
|
верасень
|
РудзянковаЛ. І.
Савет музея
|
|
Пасяджэнне савета музея:
- работа з фондамі музея;
- работа з інвентарнай кнігай;
- арганізацыя работы па захаванні музейных экспанатаў;
- стварэнне лектарскай групы;
|
кастрычнік - лістапад
|
Рудзянкова Л. І.
Савет музея
|
|
Пасяджэнне савета музея:
- справаздача сектароў аб праведзенай рабоце;
- складанне графіка правядзення ўрокаў з выкарыстаннем матэрыялаў музея;
- правядзенне мерапрыемстваў, суадносна тэматыцы музея;
- выпуск паэтычных газет;
- правядзенне тэматычных выстаў;
|
снежань -май
|
Рудзянкова Л. І.
Савет музея
|
Даследчая і пошукавая работа
|
|
Наведванне гарадскога музея з мэтай вывучэння і апрацоўкі матэрыялаў.
|
сакавік
|
Рудзянкова Л. І.
Савет музея
|
|
Творчая сустрэча з паэтамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуніным
|
кастрычнік -лістапад
|
Рудзянкова Л.І.
|
|
Творчая сустрэча з маладой паэткай Янінай Пінчук
|
студзень
|
Рудзянкова Л. І.
|
|
Удзел у школьнай навукова-практычнай канферэнцыі.
|
люты
|
Рудзянкова Л. І.
|
|
Прадоўжыць збор матэрыялаў для музея.
|
на працягу года
|
Рудзянкова Л. І.
|
|
Арганізоўваць сустрэчы і перапіску з сучаснымі пісьменнікамі Бабрушчыны
|
на працягу года
|
Сектар перапіскі
|
|
Правядзенне конкурсаў юных паэтаў.
|
снежань
|
Сектар масавай работы
|
Экскурсійна-прапагандысцкая работа
|
|
Заняткі з экскурсаводамі:
- дэтальнае знаемства з матэрыяламі музея;
- выпрацоўка навыкаў лектарскага майстэрства;
- выпрацоўка ўмення весці тэматычныя і аглядавыя экскурсіі;
-правядзенне экскурсій па плане, зацверджанаму саветам музея.
|
верасень-кастрычнік
на працягу года
|
Рудзянкова Л. І. Экскурсійны сектар
Сектар афармлення
|
Інструктыўна-метадычная работа
|
|
Вучоба савета музея:
- вывучэнне дакументацыі суадносна профілю музея;
- правы і абавязкі савета музея.
|
кастрычнік
|
Рудзянкова Л. І.
Савет музея
|
|
Вядзенне дакументацыі
школьнага музея.
|
на працягу года
|
Рудзянкова Л. І.
|
Работа па патрыятычным выхаванні
|
|
Літаратурныя чытанні, прысвечаныя 105-годдзю з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага
|
верасень
|
Рудзянкова Л.І.
Вучні 5-11 класаў
|
|
Правядзенне літаратурных віктарын, КВЗ, прысвечаных жыццю і творчасці вядомых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў-юбіляраў 2018/2019 н.г. (70-годдзе Яўгеніі Янішчыц, 120-годдзе Міхася Лынькова, 105-годдзе Аркадзя Куляшова)
|
верасень - красавік
|
Рудзянкова Л. І.
Вучні
5-11 класаў
|
3.
|
Выпуск тэматычных газет, прысвечаных 120-годдзю Міхася Лынькова і 105-годдзю Аркадзя Куляшова
|
студзень- люты
|
Савет музея
Рудзянкова Л. І.
|
|
Падрыхтоўка тэматычнай выставы, прысвечанай Дню Перамогі.
|
красавік- май
|
Савет музея
|
|
Экскурсія ў Беларускі дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны
|
май
|
Рудзянкова Л. І.
|
Ідэалагічная работа
|
|
Правядзенне конкурса малюнкаў, конкурса сваіх вершаў па тэме “О край родны, край прыгожы”
|
лістапад
|
Савет музея
|
2.
|
Правядзенне гульні-конкурсу “Знаўцы роднай мовы”
|
студзень
|
5-ыя класы,
Рудзянкова Л.І
|
|
Удзел у гімназічнай акцыі “Рускай мове дай разгрузку – гавары па-беларуску”, прысвечанай Дню роднай мовы
|
21 лютага
|
Рудзянкова Л. І.
настаўнікі бел. мовы
|
|
Конкурс на лепшую прэзентацыю “Мой любімы беларускі пісьменнік”, прысвечаную сусветнаму дню пісьменніка
|
3 сакавіка
|
Рудзянкова Л. І.,
Савет музея
|
|
Наведванне тэатра
|
сакавік-красавік
|
Савет музея
Рудзянкова Л. І.
|
План правядзення экскурсій у 2020/2021 навучальным годзе
№ п/п
|
Тэматыка экскурсіі
|
Тэрмін
|
|
Аглядная экскурсія ў музеі
|
Верасень
|
|
Партызанскімі сцежкамі Алеся Адамовіча
|
Кастрычнік
|
|
Трагічны лёс Барыса Мікуліча
|
Лістапад
|
|
Шляхамі Хвядоса Шынклера.
|
Снежань
|
|
М. Лынькоў і газета “ Камуніст “
|
Студзень
|
|
“Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы”(Аб жыцці і творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцікевіча)
|
Люты
|
|
Жыццёвымі шляхамі Міколы Аўрамчыка
|
Сакавік
|
|
Пісьменнікі Бабруйшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны
|
Красавік
|
10
|
Пісьменнікі Бабруйшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны
|
Май
|
Графік работы кабінета-музея “Літаратурная Бабруйшчына”
на I паўгоддзе 2020/2021 навучальнага года
№ п/п
|
Мерапрыемствы, якія праводзяцца ў кабінеце-музеі 2-7
|
Час работы
|
Адказны
|
|
Урокі:
|
|
|
|
панядзелак (1-6)
|
9.00-14.30
|
Рудзянкова Л.І.
|
|
аўторак (1-7)
|
9.00-15.30
|
Рудзянкова Л.І.
|
|
серада (1-7)
|
9.00-15.30
|
Рудзянкова Л.І.
|
|
чацвер (1-6)
|
9.00-14.30
|
Лісоўская І. М.
|
|
пятніца (1-6)
|
9.00-14.30
|
Лісоўская І. М.
|
|
Класная гадзіна: (0-ы ўрок)
Інфармацыйная гадзіна: (0-ы ўрок)
|
Аўторак 8.00-8.45
Пятніца8.00-8.45
|
Рудзянкова Л.І.
|
|
Работа цэнтра з таленавітай моладдзю (8 урок)
|
Серада15.40-16.25
|
Рудзянкова Л.І.
|
|
Генеральная ўборка кабінета
|
Пятніца 14.40-15.25 (1 раз на месяц)
|
Рудзянкова Л.І.
|
|
Работа ў лабараторыі-бібліятэцы кабінета для вучняў
|
Панядзелак –пятніца
- 45-15.30
|
Рудзянкова Л.І., вучні
|
|
Работа з метадычнай літаратурай
|
На працягу года
|
Рудзянкова Л.І.
|
|
Правядзенне экскурсій
|
Субота 9.00-10.00
|
РудзянковаЛ.І., савет музея
|
|
Работа з фондамі музея
|
Па меры неабходнасці
|
Рудзянкова Л.І.
|
|
Работа савета музея “Літаратурная Бабруйшчына”
|
Панядзелак
- 45-15.30
|
Рудзянкова Л.І.
|
|
Правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў
|
Па плане гімназіі
|
Рудзянкова Л.І.
Члены савета музея
|
|
Кансультацыі для бацькоў
|
Па суботах па плане гімназіі
|
Рудзянкова Л.І.
|
Фотагалерэя музея "Літаратурная Бабруйшчына"

Кіраўнік музея Рудзянкова Л.І. і члены савета музея перад экскурсіяй
|

Кіраўнік музея праводзіць заняткі з экскурсаводамі
|

Члены савета ў час экскурсіі
|

Член савета Ішчанка Вікторыя праводзіць экскурсію
|

Мятлоў Даніла праводзіць экскурсію "Ваеннымі шляхамі Міколы Аўрамчыка"
|

Шурко Аляксей праводзіць экскурсію па творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча
|

Літаратурная вечарына "Пясняр Нарачанскага краю"
|

Член савета музея Клімчык Дар'я праводзіць аглядавую экскурсію
|

Пісьменнік Аляксандр Казак раздае аўтографы вучням
|

Член савета музея Нікіфарава Аліна трымае падарунак ад пісьменніка А. Казака
|

Міхась Пазнякоў у гасцях у музея
|

Пасля правядзення літаратурнай кампазіцыі "Мне Богам дана Радзіма"
|

У час сустрэчы з акцёрамі тэатра імя В. Дуніна-Марцінкевіча
|

|

|

|

Экспазіцыя музея
|

З гісторыі музея: М. Аўрамчык, А. Казак з настаўнікамі і вучнямі гімназіі
|
ЗАПРАШАЕМ У ГОСЦІ
Музей “Літаратурная Бабруйшчына”
Адрас: 213811 Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Ульянаўская, 27а Дзяржаўная установа адукацыі “Гімназія №1 г. Бабруйска” каб. 2-7
|

|