Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Прырода роднага краю

Назва музея: Прырода роднага краю

Назва ўстановы адукацыі:Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 1 г.Бабруйска”

Адрас музея:213811, вул.Ульянаўская 27а, г.Бабруйск, Магілёўская вобл.

Профіль музея: Прыродазнаўчы

Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі

http://gymn1.bobruisk.edu.by/ru/main.aspx?guid=141621

Музейны фонд:Дапаможны: 104

Музей прапануе наведвальнікам наступныя экскурсіі:

Харчовыя сеткі і ланцугі харчавання;

Разнастайнасць матылькоў;

Таямніцы прыроды;

Жыццёвыя формы раслін;

Дзіўны свет насякомых;

Птушкі нашых лясоў;

Метады селекцыі;

Па старонках чырвонай кнігі.

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:

Пудзіла "Дзік" (1999 г.)

Экспазіцыі музея:

1. Флора і фаўна азёр і балот Беларусі. Значэнне іх у жыцці чалавека.У экспазіцыі прадстаўлены асноўныя і пераважныя віды жывёл, раслін і насякомых, якія засяляюць азёры і балоты Беларусі.

2. Разнастайнасць узаемаадносін рачнога біягеацэнозу.Экспазіцыя знаёміць нас з прыкладам воднай экасістэмы - прэснаводным вадаёмам.

3. Лясная экасістэма. Харчовыя сувязі. Экалагічныя піраміды.Дадзеная экспазіцыя знаёміць з жыццём арганізмаў, якія насяляюць лясную экасістэму.

4. Лес у жыцці чалавека.Экспазіцыя раскрывае ролю лесу ў жыцці чалавека. Лес дае драўніну, з якой вырабляюцца будаўнічыя матэрыялы, паперу, мэблю, драўнянае паліва, харчовыя прадукты, лекавую сыравіну. Наведвальнікі музея могуць убачыць лекавыя расліны, якія ўжывае чалавек: аданіс вясновы, святаяннік, ландыш, рамонак аптэчны, венерын чаравічак.

Вядома ж лес не бывае без грыбоў: чырвонагаловік, падбярозавік, ліскі, сыраежкі. Ёсць і атрутныя грыбы: бледная паганка, мухамор. Сярод іх ёсць грыбы-паразіты: трутавік сапраўдны, які пасяляецца на ствалах дрэў і разбурае драўніну.

5. Шкоднікі флоры.Экспазіцыя расказвае пра насякомых, якія прыносяць шкоду флоры:

хлебныя блашчыцы-чарапашкі шкодзяць збожжавым культурам;

репница, капусніца, бруквенніца, капусная соўка пашкоджваюць крыжакветныя расліны;

каларадскія жукі - шкоднікі паслёнавых культур;

шчупак-шчаўкун і яго лічынкі-драцянікі пашкоджваюць маладыя сеянцы і саджанцы дрэў, розныя сельскагаспадарчыя расліны;

тля, яблынны кветаед, яблынная моль і пладажорка пашкоджваюць яблыні, грушы;

пядзеніцы, коканапрады, хрушчы, караеды, дрывасекі наносяць вялікую шкоду лесу.

6. Селекцыя раслін (спадчына Мічурына).Экспазіцыя раскрывае сутнасць селекцыі, навукі, якая вывучае біялагічныя асновы і метады стварэння і паляпшэння парод жывёл, гатункаў раслін і штамаў мікраарганізмаў.

7. Прырода і здароўе.Дадзеная экспазіцыя перадае разнастайнасць лекавых раслін Беларусі.

8. Ахова прыроды Беларусі.Экспазіцыя расказвае пра негатыўны ўплыў дзейнасці чалавека на прыроду. Таксама прадстаўлены некаторыя віды ахоўных раслін, жывёл, рыб, насякомых: звычайная рысь, буры мядзведзь, барсук, балотная сава, чорны бусел, звычайная палятуха, венерын чаравічак, гарлачык белы, купальнік горны, прастрэл лугавы,вадазбор звычайны, пячоначніца высакародная, скарбонка жоўтая, першацвет вясновы, вусач.

9. Разнастайны свет насякомых.У калекцыі музея прадстаўлены ўсе асноўныя атрады насякомых Беларусі.

10. Хлеб - усяму галава.Экспазіцыя расказвае пракаштоўнасць хлеба, аб працэсе вырошчвання жыта, яго перапрацоўку, аб прафесіях людзей, якія задзейнічаны у гэтым працэсе.

11. Прырода і прамысловасць.Экспазіцыя расказвае пра гаспадарчую дзейнасць чалавека і які ўплыў яна аказвае на прыродныя супольнасці і экасістэмы. Чалавек апрацоўвае на вялікіх плошчах культурныя расліны, атрымліваючы вялікую колькасць арганічнага рэчыва, акультурвае пашы, праводзіць меліярацыйныя мерапрыемствы, лесааднаўленне, аблясенне адкрытых тэрыторый, азеляненне пасёлкаў і гарадоў, а таксама вядзе барацьбу са шкоднікамі лесу і культурных раслін.

 

 

Разделы сайта