Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.09.2022

Як ты дорага мне, мая родная мова!

3 легендаў і казак былых пакаленняў,
3 калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
3 сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
3 грымучага ззяння бурлівых крыніц,
3 птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго, -
Ты выткана, дзіўная родная мова.

М. Танк

З 19 па 23 верасня 2022 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія № 1 г. Бабруйска”праходзілі мерапрыемствы Тыдня роднай мовы пад агульнай назвай “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Усе мерапрыемствы былі накіраваны на выхаванне патрыятызму і павагі да роднай мовы і гісторыі краіны, на развіццё аналітычнага мыслення і творчых здольнасцей гімназістаў. На працягу Тыдня навучэнцы размаўлялі і спявалі па-беларуску, чыталі вершы беларускіх паэтаў, віртуальна наведалі Музей народнай архітэктуры і побыту і Беларускі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, успомнілі галоўныя каляндарныя святы. У музеі ўстановы адукацыі была арганізавана выстава “Майстры слова”, прысвечаная жыццю і творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча. Навучэнцы старэйшых класаў прынялі ўдзел у конкурсе творчых пісьмовых работах “За што я люблю родную мову”. Усе работы аб'яднала галоўная думка: беларуская мова - гэта скарб, якім мы павінны ганарыцца і ніколі не адракацца.

Разделы сайта