Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.02.2023

Літаратурная гасцёўня "Паэзіі радок чароўны"

15 лютага 2023 у гімназіі ў пакоі музея “Літаратурная Бабруйшчына” адбылася творчая сустрэча з Любоў Іванаўнай Хіхіч з нагоды прэзентацыі яе зборніка вершаў “Звенят ручьи моих стихов”.

Любоў Іванаўна – ветэран педагагічнай працы, настаўнік рускай мовы і літаратуры, узнагароджана значком “Выдатнік адукацыі БССР”, “Выдатнік адукацыі СССР”, доўгі час працавала ў нашай установе.

Удзел ў літаратурнай гасцёўні прынялі вучні 11 класаў і кіраўнік музея Рудзянкова Людміла Іванаўна. Таксама павіншаваць аўтара зборніка прыйшлі члены бабруйскага літаратурнага аб’яднання, калегі, сябры, выпускнікі.

На працягу дзвюх гадзін гучалі вершы, песні, цікавыя гісторыі. Была вельмі цёплая,шчырая, даверлівая атмасфера. Усе удзельнікі далучыліся да чароўнага свету паэзіі, музыкі. Такая сустрэча надоўга запомніцца нашым вучням, а можа, нават натхніць іх да ўласнай творчасці.

Разделы сайта