Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.02.2023

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 20 па 25 лютага ў гімназіі праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад назвай “Мова родная – мова модная.” З мэтай пашырэння кругагляду вучняў пра літаратурную спадчыну, народныя традыцыі, сучасную культуру Беларусі настаўнікамі і вучнямі былі арганізаваны разнастайныя формы работы: віктарыны, конкурсы, дыдактычныя гульні, віртуальныя падарожжы, выставы.

Незабыўна прайшоў Дзень роднай мовы 21 лютага. Вучні стваралі воблака любімых беларускіх слоў. На перапынках удзельнічалі ў конкурсах “Караоке па-беларуску”, “Рускай мове дай разгрузку – гавары па-беларуску”, у флэшмобе “Беларусь мая сінявокая”.

На працягу тыдня ладзіліся зменныя выставы “Беларуская мова цікавая і займальная”, “Пісьменнікі-юбіляры”, выстава творчых работ вучняў “ Люблю Беларусь”.

25 лютага на вельмі ўзнёслай і ўрачыстай ноце Тыдзень беларускай мовы закончыўся святочным канцэртам “Збяры Беларусь ў сваім сэрцы”.

Разделы сайта