Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.11.2016

Творчая сустрэча з пісьменнікам Міхасём Пазняковым

15 лістапада  на сустрэчу з юнымі чытачамі завіталі вядомы беларускі пісьменнік Міхась Паўлавіч Пазнякоў, артыст Сяргей Кравец, выдавецтва  "Народная Асвета".

Аўтар больш 50 кніг паэзіі і прозы для дзяцей і дарослых, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Пятруся Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры (1996г.), трох Рэспубліканскіх літаратурных прэмій "Лепшая кніга года", прэмій Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і інш., старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Міхась Пазнякоў вёў простую і шчырую размову пра дарагія сэрцу кожнага чалавека словы – мама, радзіма, мова, сяброўства, кніга…

Вучні з задавальненнем знаёміліся з новымі творамі беларускага пісьменніка, задавалі пытанні, чыталі вершы, разгадвалі загадкі і за кожны правільны адказ атрымлівалі падарунак – кнігу з аўтографам аўтара.

Артыст Сяргей Кравец разам з прысутнымі спяваў песні  на вершы Міхася Пазнякова.

Госці наведалі  музеі гімназіі "Літаратурная Бабруйшчына" і "Спадчына". Кіраўнікі музеяў Л.І. Рудзянкова і А.У. Костарава пазнаёмілі прысутных з экспазіцыямі.

Кіраўнік гімназіі і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры з вядомымі гасцямі.

Цікавай была сустрэча ў бібліятэцы гімназіі, дзе была прадстаўлена кніжная выстава па творчасці Міхася Пазнякова.

Разделы сайта