Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.09.2018

Віншуем пераможцу!

18 верасня 2018 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (г. Мінск) адбылося ўрачыстае віншаванне пераможцаў рэспубліканскага паэтычнага конкурсу “Шчасце – жыць у мірнай краіне!”, які правёў Беларускі фонд міру сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вучні агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі пісалі вершы на рускай і беларускай мовах на тэму “Шчасце – жыць у мірнай краіне!”

Сярод пераможцаў – Буднік Вікторыя, вучаніца Х “А” класа. Яна напісала верш на беларускай мове, які ўвайшоў у кнігу пад назвай “Дзеці за мір”(настаўнік Дробышава Алена Іванаўна). Менавіта такую кнігу, а таксама цікавую і незабыўную экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы атрымала Вікторыя i яе настаўнiк ў якасці падарунка.

Віншуем Вікторыю з перамогай! Малайчына! Жадаем далейшых поспехаў!

Разделы сайта