Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2022

Міжнародны дзень роднай мовы ў гімназіі

                            Міжнародны дзень роднай мовы

Мова...
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Анатоль Грачанікаў


Беларусы маюць дзве дзяржаўныя мовы – рускую і беларускую, але,
нягледзячы на тое, што большасць грамадзян рэспублікі размаўляюць па-
руску, менавіта беларуская мова  з'яўляецца нашай спрадвечнай, матчынай
мовай. Багатая літаратурная спадчына нашай рэспублікі ўзнікла менавіта
дзякуючы павазе і захаванню старажытнай і вельмі прыгожай беларускай
мовы. Шматлікія навукоўцы і даследчыкі са ўсяго свету згаджаюцца, што па
мілагучнасці беларуская мова саступае толькі італьянскай.
У рамках Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў гімназіі былі
праведзены цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы: інтэрактыўная гульня
“Знаўцы роднай мовы”, інтэлектуальная гульня “Размаўляем па-беларуску”,
гульня-віктарына “Жыццё і побыт беларусаў” (па паэме Я.Коласа “Новая
зямля”), экскурсія ў літаратурны музей “Літаратурная Бабруйшчына”.
У ходзе мерапрыемстваў вучні паказалі глыбокія веды па мове і
літаратуры, праявілі зацікаўленасць, кемлівасць. Атмасфера свята панавала ў
гімназіі на працягу ўсяго дня. Такія мерапрыемствы заўсёды выклікаюць у
вучняў нашай установы жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і
берагчы яе.

Разделы сайта