З 17 па 21 лютага ў гімназіі праходзілі мерапрыемствы тыдня роднай мовы. Вучні з запалам дэманстравалі свае веды: перакладалі словы, выразы, разгадвалі рэбусы, тлумачылі лексічнае значэнне слоў. Кожны перапынак гучалі беларускія хіты , што не магло не захапіць нашых вучняў. А сёння, 21 лютага, вучні разам а настаўнікамі адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы!



